18-гадовы стажор загінуў на атракцыёне ў Магілёве

Навіны
Скриншот видео t.me/skgovby

18-гадовы стажор загінуў сёння ўдзень на атракцыёне ў Магілёве. Паводле інфармацыі Следчага камітэта, хлопец праходзіў навучанне на пасаду аператара атракцыёнаў.

Дапамагаючы наведвальніку бяспечна пакінуць карусель, ён не зафіксаваў рабочы механізм. У гэты момант яго зачапіла рухомая частка атракцыёна. У выніку ён атрымаў цяжкую траўму галавы, ад якой памёр.

Асноўнай версіяй здарэння называецца парушэнне правілаў тэхнікі бяспекі.

На месцы трагедыі працуе следча-аператыўная група. Праводзіцца агляд, фіксуецца слядавая карціна, апытваюцца відавочцы і адміністрацыя парка, канфіскуюцца эксплуатацыйная дакументацыя на атракцыён і журналы інструктажоў па тэхніцы бяспекі і ахове працы. Плануецца прызначэнне шэрагу экспертыз. Абставіны здарэння будзе ўстанаўліваць Магілёўскі міжраённы аддзел СК у ходзе праверкі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.