Сяргей Удовікаў прызначаны на пасаду намесніка генеральнага пракурора. Напярэдадні ён быў вызвалены ад пасады начальніка ўпраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці. Адпаведны ўказ быў падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам.
Удовікаў быў звольнены са службы па пагадненні бакоў з правам нашэння ўстаноўленай формы адзення і знакаў адрознення.
Сёння генеральны пракурор Дзмітрый Гара прадставіў Удовікава калектыву. Трэба адзначыць, што сам Гара яшчэ летась узначальваў Следчы камітэт.


🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!