Цэнтральнае камандаванне ЗША, якое адказвае за аперацыі на Блізкім Усходзе, паведаміла пра нанясенне ўдараў па іранскіх аб’ектах. Паводле інфармацыі амерыканскага боку, гэта было зроблена ў мэтах абароны.
Былі паражаны радар і пункты кіравання дронамі ў Горуку і на востраве Кешм.
«У суботу і нядзелю былі нанесены ўзважаныя і наўмысныя ўдары ў адказ на агрэсіўныя дзеянні Ірана, уключаючы збіццё амерыканскага беспілотніка MQ-1, які знаходзіўся над міжнароднымі водамі. Амерыканскія знішчальнікі аператыўна адрэагавалі, знішчыўшы іранскія сродкі СПА, наземную станцыю кіравання і два ўдарныя беспілотнікі, якія ўяўлялі відавочную пагрозу для суднаў, што ішлі транзітам праз рэгіянальныя воды.
Ніводзін амерыканскі вайсковец не пацярпеў. Цэнтральнае камандаванне ЗША працягне абараняць амерыканскія актывы і інтарэсы ў адказ на неабгрунтаваную іранскую агрэсію ў рамках дзейнага рэжыму спынення агню», — гаворыцца ў паведамленні.