ЗША ўдарылі па Іране. Трамп адхіляе іранскі кантроль над пралівам

Галоўнае
Фото: @CENTCOM

ЗША зноў нанеслі ўдар па Іране. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на амерыканскага чыноўніка. Як і раней на гэтым тыдні, удар быў названы адказам.

Паводле інфармацыі агенцтва, іранскі бок выпусціў чатыры беспілотнікі. Яны былі збітыя, у адказ амерыканскія вайскоўцы нанеслі ўдар па станцыі кіравання БПЛА. Паводле інфармацыі іранскіх СМІ, КВІР атакаваў амерыканскі нафтавы танкер, які спрабаваў прайсці праз Армузскі праліў.

Тым часам Трамп абверг паведамленне іранскага дзяржаўнага тэлебачання пра тое, што яно атрымала неафіцыйны праект пагаднення аб аднаўленні камерцыйнага суднаходства праз праліў да даваеннага ўзроўню на працягу месяца, пры гэтым Іран і Аман будуць сумесна кіраваць рухам суднаў. Паводле яго слоў, ніводная краіна не будзе кантраляваць Армузскі праліў.

«Ніхто не збіраецца кантраляваць. Гэта міжнародныя воды, і Аман будзе паводзіць сябе гэтак жа, як і ўсе астатнія, або нам давядзецца іх узарваць. Яны гэта разумеюць, і з імі ўсё будзе ў парадку», — цытуе яго агенцтва.

Таксама Мінфін ЗША ўнёс у санкцыйны спіс Упраўленне па кантролі за праходам праз Персідскі заліў. Гэта іранскі орган, створаны для рэгулявання праходу праз праліў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.