27-гадовую жыхарку Пінскага раёна абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах за вербаванне дзяўчат для занятку прастытуцыяй у Дубаі.
Паводле даных следства, у верасні 2023 года дзяўчына ўбачыла ў Instagram аб’яву пра хуткі заробак. Па спасылцы яна даведалася, што праца прадугледжвае аказанне інтымных паслуг у Дубаі. Дзяўчына пагадзілася на такую працу і некалькі гадоў «зарабляла», забіраючы сабе палову ад кошту кожнай замовы, а другую аддавала «наймальніку», паведамляе Следчы камітэт.
Праз некалькі гадоў дзяўчына спыніла аказваць інтымныя паслугі і вырашыла заняцца арганізатарскай працай. Яна шукала дзяўчатам кліентаў, кантралявала графік і вырашала арганізацыйныя пытанні. Такім чынам яна курыравала дзейнасць чатырох ураджэнак Беларусі.
Абвінавачаную затрымалі ў аэрапорце, калі яна суправаджала чарговую дзяўчыну для вылету ў Дубай.
Спачатку абвінавачаная прызнала віну, але пазней заявіла, што не вербавала дзяўчат, а проста іх суправаджала. Аднак перапіскі ў мэсенджарах, фота і дэталізацыя тэлефонных злучэнняў пацвердзілі злачынную дзейнасць дзяўчыны.
Дзяўчыне прад’яўлена абвінавачанне па артыкулах:
- ч. 1 арт. 1711 (уцягванне ў занятак прастытуцыяй);
- ч. 2 арт. 171 (арганізацыя і выкарыстанне занятку прастытуцыяй іншай асобай, спалучанае з вывазам за межы дзяржавы асобы для занятку прастытуцыяй).
Абвінавачаная знаходзіцца пад вартай.
