У Лідскі РАУС звярнуліся пяцёра мясцовых жыхароў, паведаміўшы, што на іх імёны аформлены крэдыты на агульную суму 46 тысяч рублёў. У ходзе расследавання ўстаноўлена, што 37-гадовая калега пацярпелых скарысталася доступам да іх мабільных тэлефонаў і аформіла мікрапазыкі.
Як паведамілі ў МУС, грошы яна перавяла на ўласны рахунак і патраціла на пагашэнне даўгоў і азартныя гульні. Узбуджаная крымінальная справа. Затрыманай пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!