Жыхар Мазыра Аляксандр Герасіменка атрымаў 4,5 года калоніі паводле артыкула аб садзейнічанні «экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361-4 КК).
Паводле інфармацыі «Гомельскай вясны», мужчыну судзілі па «справе Гаюна». Працэс праходзіў у Гомельскім абласным судзе.
Герасіменку затрымалі летам 2025 года. Да суда ён знаходзіўся пад вартай у гомельскім СІЗА №3.
«Беларускі Гаюн» — маніторынгавы OSINT-праект, які адсочвае ваенную актыўнасць расійскіх і беларускіх войскаў. Маніторынгавая група была створана перад пачаткам расійска-ўкраінскай вайны актывістам Антонам Мотолькам. У пачатку лютага 2025 года сілавікі атрымалі доступ да чата з ботам праекта. Пасля гэтага праект абвясціў пра спыненне працы.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
