Мінская міліцыя затрымала 32-гадовага жыхара Асіповічаў. Мужчына падазраецца ў падпале кватэры ў Мінску.
Як расказалі ў ГУУС Мінгарвыканкама, мужчына разам з брыгадай працаваў на сталічную арганізацыю і пражываў у кватэры, якую прадаставіў наймальнік. Паміж падазраваным і працадаўцам узніклі разыходжанні, у выніку мужчыну звольнілі.
“Пакідаючы здымнае жыллё апошнім, фігурант з дапамогай паперы падпаліў ложак у адным з пакояў, у выніку чаго адбыўся пажар. Затым мужчына з’ехаў з горада, аднак у далейшым быў устаноўлены і затрыманы”, — паведамілі ў ГУУС.
Шкода ацэненая ў 20 тыс. рублёў. Узбуджана крымінальная справа.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
