Завочны суд над Міхалком пачнецца 29 ліпеня

Галоўнае
Сергей Михалок у телефона. Фото: @brutto.official

Музыканта Сяргея Міхалка пачнуць завочна судзіць 29 ліпеня. Мінскі гарадскі суд будзе разглядаць яго справу ў парадку спецыяльнай вытворчасці, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Спецыяльная вытворчасць у дачыненні да Міхалка была распачатая ў маі гэтага года. Яго абвінавачваюць паводле артыкулаў аб распальванні варожасці (ч. 1 арт. 130 КК) і абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК).

Пра ўзбуджэнне крымінальнай справы супраць Міхалка паводле артыкула аб абразе Лукашэнкі стала вядома ў студзені 2025 года. Яго фота з’явілася на стэндах «Іх шукае міліцыя».

Сяргей Міхалок — заснавальнік і лідар гуртоў «Ляпіс Трубяцкі», Brutto і Drezden. У 2020 годзе ён абвясціў, што ўсе яго праекты не будуць выступаць ў Беларусі да змены рэжыму Лукашэнкі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.