Затрыманыя ў Венгрыі ўкраінскія інкасатары дастаўлены ва Украіну

Навіны
Задержание инкассаторов. Скриншот видео

Украінскія інкасатары, затрыманыя ўчора ў Венгрыі, вызвалены і дастаўлены ва Украіну.

«Цяпер яны знаходзяцца ў бяспецы і ўжо перасеклі ўкраінскую мяжу. Нашы консулы аказалі ім неабходную дапамогу»,заявіў міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга.

Нагадаем, 5 сакавіка ў Венгрыі былі затрыманыя сем украінскіх інкасатараў з грузам валюты і золата, які яны везлі з Аўстрыі ва Украіну паводле дамовы паміж аўстрыйскім Raiffeisen Bank International AG і ўкраінскім «ОЩАДБАНКом». Кіеў абвінаваціў Будапешт у захопе закладнікаў. Венгерскае Нацыянальнае падаткова-мытнае ўпраўленне заявіла, што ўкраінцы былі затрыманыя ў сувязі з расследаваннем па падазрэнні ў адмыванні грошай.

Венгрыя заявіла, што затрыманыя будуць выдворены з краіны. Паводле паведамлення ўрада Венгрыі, сярод затрыманых быў экс-генерал СБУ.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны