Заснавальніка сэрвісаў арэнды жылля прызналі палітвязнем у Беларусі

Галоўнае
Сергей Рябцев. Фото: ВКонтакте

У Беларусі прызналі палітвязнямі яшчэ 12 чалавек, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Сярод іх — Сяргей Рабцаў, заснавальнік беларускіх парталаў па арэндзе жылля kdv.by і tutkut.by. Прадпрымальнік быў асуджаны па артыкуле аб “садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці”.

Таксама палітвязнямі прызнаны Алена Сафронава, Вольга Буланава, Дзмітрый Кавалёў, Віталь Цішчанка, Арцём Шманоўскі, Яўген Скараход, Віктар Антушэвіч, Аляксандр Манвелян, Сяргей Кузняцоў, Эдуард Мігун і Мацвей Баранаў. Яны былі заключаны пад варту і асуджаны да пазбаўлення волі ў сувязі з узаемадзеяннем з “экстрэмісцкімі фарміраваннямі”.

Нагадаем, беларускія ўлады рэгулярна выкарыстоўваюць абвінавачанні ў экстрэмізме для барацьбы з апанентамі і іншадумствам у цэлым.

Паводле даных “Вясны”, на сёння статус палітвязняў у Беларусі маюць 910 чалавек.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.