Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп працягнуў пагражаць Ірану ў сваёй сетцы Truth Social. Паводле яго слоў, сёння загiне цэлая цывілізацыя, або адбудзецца нешта прыгожае. Так ён нагадаў пра свой ультыматум Тэгерану.
“Сёння ноччу загіне цэлая цывілізацыя, і яе ўжо ніколі не адродзяць. Я не хачу, каб гэта адбылося, але, верагодна, так і адбудзецца. Аднак цяпер, калі ў нас адбылася поўная і татальная змена рэжыму, калі пераважаюць іншыя, больш разумныя і менш радыкальныя розумы, магчыма, адбудзецца нешта рэвалюцыйна прыгожае, ХТО ВЕДАЕ? Мы даведаемся гэта сёння ноччу, у адзін з найважнейшых момантаў доўгай і складанай гісторыі свету. 47 гадоў вымагальніцтва, карупцыі і смерці нарэшце скончацца. Няхай благаславіць Бог вялікі народ Ірана!” – напісаў ён.
Нагадаем, сёння заканчваецца тэрмін чарговага ультыматуму Трампа, выстаўленага Ірану. Пасля яго заканчэння прэзідэнт ЗША абяцаў нанесці разбуральныя ўдары па энергетычнай і транспартнай інфраструктуры Ірана.
