Зафіксаваныя новыя пралёты дронаў праз Беларусь

У ноч з 12 на 13 студзеня падчас атакі Расіі на Чарнігаўскую і Кіеўскую вобласці Украіны былі зафіксаваныя выпадкі пралёту расійскіх беспілотнікаў праз тэрыторыю Беларусі.

У 4:52 украінскі маніторынгавы сэрвіс «Рында маніторыць» паведаміў пра тое, што адзін дрон вылецеў у бок Камарына праз пасёлак Ганчароўскае Чарнігаўскай вобласці. У 05:09 зафіксаваны вылет беспілотніка з Беларусі ў бок Чарнобыля. Ці быў гэта той самы беспілотнік, невядома, піша «Флагшток».

Да гэтага два выпадкі залёту дронаў былі зарэгістраваныя 5 студзеня.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны