Рассельгаснагляд накіраваў іранскаму профільнаму ведамству, якое адказвае за фітасанітарны кантроль, просьбу аб прыпыненні сертыфікацыі кветак для экспарту ў Расію. Падставай сталі падазрэнні ў кантрабандзе кветак з Арменіі, пастаўкі з якой былі абмежаваныя з 22 мая.
«У 2026 годзе аб’ём паставак з Ісламскай Рэспублікі значна перавысіў паказчыкі аналагічнага перыяду мінулага года. У фітасанітарных сертыфікатах у якасці месца паходжання прадукцыі пазначаны Іран. Пры гэтым па знешніх характарыстыках прадукцыі і асаблівасцях упакоўкі яна ідэнтычная той, што раней увозілася з Арменіі», — гаворыцца ў заяве расійскага дзяржоргана.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!