СТБ заявіла, што YouTube выдаліў іх новы канал

(абноўлена) 8 красавіка з платформы YouTube знік новы канал СТБ (@ctvplus), які тэлеканал стварыў 6 лютага 2026 года, за два месяцы да выдалення асноўнага канала.

СТБ заяўляе, што новы канал CTVPLUS быў выдалены нібыта ў сувязі з санкцыямі, і падкрэслівае, што ні канал, ні яго кіраўніцтва не знаходзяцца пад санкцыямі.

Нагадаем, 3 красавіка каналы беларускіх дзяржСМІ БелТА, ОНТ і СТБ былі выдалены з платформы YouTube. Белтэлерадыёкампанія папярэдзіла, што YouTube можа быць прызнаны экстрэмісцкім і цалкам заблакаваны ў Беларусі. Міністэрства інфармацыі Беларусі заявіла, што пакідае за сабой права прыняць адказныя меры. МЗС прыгразіла адказам «усімі даступнымі сродкамі».

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!