Мінабароны Украіны: «Надышла чарга Ozon»

Міністэрства абароны Украіны заявіла пра пачатак сістэматычных атак на лагістычныя аб’екты расійскага Ozon. У ведамстве нагадалі, што раней украінскія падраздзяленні паразілі 15 найбуйнейшых лагістычных хабаў Wildberries.

«Сілы абароны адкрылі лік знішчаным лагістычным хабам расійскай кампаніі Ozon. Сістэматычныя ўдары па цэнтрах захоўвання тавараў падвойнага прызначэння ўскладняюць лагістыку праціўніка і негатыўна адбіваюцца на эканоміцы РФ у цэлым. Пасля таго як украінскія падраздзяленні нанеслі ўдары па 15 найбуйнейшых лагістычных хабах Wildberries, надышла чарга Ozon. Нашы санкцыі з доўгатэрміновым эфектам працуюць – эфектна і эфектыўна», – гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Нагадаем, у ноч на 22 жніўня ў выніку атакі БПЛА пацярпеў лагістычны комплекс Ozon у Чапаеўску Самарскай вобласці. На складзе адбыўся пажар. Кампанія паведаміла пра пацярпелых і эвакуацыю больш за 500 супрацоўнікаў. Праца аб’екта прыпынена на нявызначаны тэрмін.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!