СТБ заявіла, што YouTube выдаліў іх новы канал
Рэдакцыя Reform.news · 8 красавіка 2026, 14:00
https://reform.news/be/youtube-vydali-novy-kanal-stb/(абноўлена) 8 красавіка з платформы YouTube знік новы канал СТБ (@ctvplus), які тэлеканал стварыў 6 лютага 2026 года, за два месяцы да выдалення асноўнага канала.
СТБ заяўляе, што новы канал CTVPLUS быў выдалены нібыта ў сувязі з санкцыямі, і падкрэслівае, што ні канал, ні яго кіраўніцтва не знаходзяцца пад санкцыямі.
Нагадаем, 3 красавіка каналы беларускіх дзяржСМІ БелТА, ОНТ і СТБ былі выдалены з платформы YouTube. Белтэлерадыёкампанія папярэдзіла, што YouTube можа быць прызнаны экстрэмісцкім і цалкам заблакаваны ў Беларусі. Міністэрства інфармацыі Беларусі заявіла, што пакідае за сабой права прыняць адказныя меры. МЗС прыгразіла адказам «усімі даступнымі сродкамі».
