YouTube выдаліў каналы БелТА, АНТ, СТБ

Відэахостынг YouTube выдаліў афіцыйныя каналы найбуйнейшых беларускіх прапагандысцкіх СМІ. Каналы БелТА, АНТ і СТБ цяпер недаступныя на платформе.

Беларуская прапаганда неадкладна адрэагавала. Тэлеканал «Першы інфармацыйны» (уваходзіць у структуру Белтэлерадыёкампаніі) пацвердзіў, што каналы былі выдалены і заявіў, што «YouTube, падобна, зрабіў апошнія крокі да прызнання экстрэмісцкай пляцоўкай і поўнай блакіроўкі ў Беларусі».

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!