Мінінфарм абяцае адрэагаваць на выдаленне каналаў дзяржСМІ з YouTube

Міністэрства інфармацыі назвало выдаленне каналаў беларускіх дзяржСМІ з YouTube недружалюбным крокам і паабяцала прыняць меры рэагавання.

«Сёння відэахостынг YouTube амерыканскай кампаніі Google выдаліў беларускія каналы БелТА, СТБ і АНТ.

Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь негатыўна ацэньвае гэты недружалюбны і беспадстаўны крок і пакідае за сабой права на прыняцце неабходных мер рэагавання», — заяўляе Мінінфарм.

Белтэлерадыёкампанія заявіла, што YouTube можа быць прызнаны экстрэмісцкім і цалкам заблакаваны ў Беларусі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!