МАРГ прыпыніў працу крамы сеткі “Белмаркет”

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю прыпыніла працу крамы сеткі “Белмаркет”. Раней падобная мера ўжо прымалася ў дачыненні да гандлёвай кропкі дадзенай сеткі.

“На гэты раз вызначыўся магазін «БЕЛМАРКЕТ», размешчаны па вуліцы Першамайскай, 160. Праверка аднайменнай гандлёвай сеткі працягваецца па ўсёй рэспубліцы ўжо не першы дзень, але парушэнняў менш не становіцца. З паліц названага магазіна кантралёрамі зняты мясныя паўфабрыкаты, фарш, безалкагольныя напоі, каўбасныя і хлебабулачныя вырабы з пратэрмінаванымі тэрмінамі прыдатнасці”, – гаворыцца ў паведамленні.

Таксама сярод парушэнняў МАРГ згадвае:

  • незахаванне абавязковага пераліку тавараў,
  • неналежнае афармленне цэннікаў,
  • адсутнасць інфармацыі аб таварах,
  • парушэнне санітарных норм,
  • неналежная выкладка тавараў, якія змяшчаюць выяву дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, і інш.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!