ВУП Беларусі дасягнуў 88,6 млрд долараў. Такія даныя ў інтэрв’ю «Эканоміцы Беларусі» прывёў міністр эканомікі Юрый Чабатар.
“Дасягнуты гістарычны максімум значэння ВУП каля 88,6 млрд долараў. Нарасцілі экспарт тавараў і паслуг — па ацэнцы, за пяцігоддзе на 35%. У 2025 годзе чакаецца рэкордны аб’ём экспарту за 10 гадоў — больш за 50 млрд долараў”, — сказаў ён.
Паводле яго слоў, экспарт паслуг склаў 11,2 млрд долараў.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
