Венгрыя вярнула Украіне грошы «Ашчадбанка»

Навіны
Фото: Jingming Pan / Unsplash.com

Венгрыя ў поўным аб’ёме вярнула Украіне сродкі і каштоўнасці «Ашчадбанка», затрыманыя ў сакавіку, паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

«Важны крок у адносінах з Венгрыяй: сёння былі вернуты сродкі і каштоўнасці Ашчадбанка, якія захапілі венгерскія спецслужбы ў сакавіку гэтага года. Тады венгерскі бок неправамерна затрымаў украінскіх інкасатараў», — заявіў Зяленскі.

Ён падзякаваў Венгрыі за «канструктыў і цывілізаваны крок».

Нагадаем, у пачатку сакавіка 2026 года Венгрыя затрымала ўкраінскіх інкасатараў, якія везлі валюту і золата з Аўстрыі ва Украіну паводле дамовы паміж аўстрыйскім Raiffeisen Bank International AG і ўкраінскім «Ашчадбанкам». Венгерскае Нацыянальнае падаткова-мытнае ўпраўленне заявіла, што ўкраінцы былі затрыманыя ў сувязі з расследаваннем па падазрэнні ў адмыванні грошай. Інкасатары былі вызвалены на наступны дзень, грошы заставаліся ў Венгрыі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.