Былы прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч прызнаны вінаватым па шэрагу абвінавачанняў калегій Вышэйшага антыкарупцыйнага суда краіны. Працэс праходзіць завочна. Яму прызначана пакаранне ў выглядзе 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць дзяржаўныя пасады.
Як паведамілі ў Спецыяльнай антыкарупцыйнай пракуратуры Украіны, Януковіч абвінавачваўся ў завалоданні ўчасткам ляснога фонду плошчай 17,5 га ў Кіеўскай вобласці.
Прысуд можа быць абскарджаны на працягу 30 дзён.
У 2007 годзе Януковіч, яшчэ будучы прэм’ер-міністрам, арганізаваў схему па завалоданні ўчасткам. Яго паплечнікі прыцягвалі сваіх набліжаных асоб, якія звярталіся ў Кіеўскую абласную дзяржаўную адміністрацыю з заявамі аб выдзяленні ім зямельных участкаў плошчай да 1 га, а пасля — аб змяненні іх мэтавага прызначэння, што ў далейшым дазваляла бесперашкодна перадаць зямлю фірме, падкантрольнай Януковічу. Пазней на ўчастку быў пабудаваны гасцінічна-рэстаранны комплекс. Расследаванне было распачата яшчэ ў 2014 годзе.
