На працягу найбліжэйшых гадзін кіраўніца місіі ва Украіне Святлана Шаціліна і прадстаўнік па бяспецы Вадзім Кабанчук наведаюць вызваленых палітвязняў, дастаўленых ва Украіну. Пра гэта паведаміў Reform.news галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франaк Вячорка.
Па яго словах, на сустрэчы будзе ісці гаворка пра тэрміновыя патрэбы, сітуацыю з дакументамі і магчымыя крокі па далейшай рэлакацыі.
“Паралельна разам з праваабаронцамі мы збіраем кантакты сваякоў вызваленых, а таксама камунікуем з партнёрамі ў ЕС па пытаннях легалізацыі. З украінскага боку працэс каардынуецца прадстаўнікамі ГУР. На дадзены момант усім вызваленым аказваецца неабходная медыцынская дапамога. Мы вельмі ўдзячныя кіраўніку ГУР Кірылу Буданаву“, — заявіў Вячорка.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
Апошнія навіны
Наўседа заявіў пра «жорсткую рыторыку» ЗША ў адказ на апошні інцыдэнт з метэазондамі з Беларусі 17:03
У Літве прапануюць абмежаваць права голасу грамадзян Беларусі і Расіі на муніцыпальных выбарах 15:31
Беларуская выдавецкая ініцыятыва «Nadia» выдала калектыўны зборнік трох «сцяганосцаў сюррэалізму» 12:51
