Ураджэнец Беларусі ўзначаліць “Масад”

Армія
By IDF Spokesperson's Unit, CC BY-SA 3.0,

Ізраільскую службу знешняй разведкі “Масад” з 2 ліпеня ўзначаліць генерал-маёр Раман Гофман. Адпаведны дакумент аб прызначэнні падпісаны прэм’ер-міністрам Ізраіля Біньямінам Нетаньяху у нядзелю.

Зараз Гофман з’яўляецца вайсковым сакратаром прэм’ер-міністра.

Раман Гофман з’яўляецца ўраджэнцам Беларусі. Ён нарадзіўся ў Мазыры ў 1976 годзе. У 1990 годзе Гофман разам з бацькамі рэпатрыяваўся ў Ізраіль, дзе зрабіў вайсковую кар’еру.

У кастрычніку 2023 года падчас нападу баевікоў ХАМАС на Ізраіль, яшчэ да абвяшчэння аб уварванні, разам са сваім кіроўцам вырушыў у бок Сдэрота, дзе разам з паліцэйскімі ўступіў у бой з тэрарыстамі. Быў паранены.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.