Урад змяніў парадак закупак за кошт уласных сродкаў

Галоўнае
Фото: пресс-служба правительства Беларуси.

Савет міністраў Беларусі прыняў пастанову «Аб парадку ажыццяўлення закупак тавараў (работ, паслуг) за кошт уласных сродкаў».

Як паведамілі ў прэс-службе ўрада, пастанова ўступіць у сілу праз 3 месяцы пасля апублікавання. Пакуль яна яшчэ не апублікаваная.

Пастанова прадугледжвае лічбавізацыю закупачнага працэсу па аналогіі з парадкам ажыццяўлення працэдур дзяржаўных закупак. Цяпер канкурэнтныя закупкі павінны будуць праводзіцца ў электронным фармаце. Раней у адкрытым доступе ў абавязковым парадку размяшчалася толькі запрашэнне да ўдзелу ў канкурэнтнай працэдуры закупкі). Выключэнне зроблена для закупак, якія ўтрымліваюць звесткі, што адносяцца да службовай інфармацыі абмежаванага распаўсюджвання.

Пастановай устанаўліваецца адзіны парадак закупак для арганізацый рэспубліканскага і мясцовага ўзроўняў.

Заканадаўства аб закупках за кошт уласных сродкаў не распаўсюджваецца на:

  • закупкі звыш 100 базавых велічынь (раней дазваляліся закупкі без уліку патрабаванняў пастановы №229 на суму да 1000 базавых велічынь неабмежаваную колькасць разоў),
  • суб’ектаў-удзельнікаў холдынга з удзелам дзяржавы,
  • дагаворы арэнды (у тым ліку фінансавай арэнды (лізінгу).

Уводзіцца забарона на ўдзел у закупках асоб, афіліяваных з закупляючай арганізацыяй, суб’ектаў, датычных да тэрарыстычнай і экстрэмісцкай дзейнасці, юрыдычных асоб, прыцягнутых да адміністрацыйнай адказнасці за карупцыйныя правапарушэнні.

Скарачаюцца падставы для закупак без выканання патрабаванняў заканадаўства аб закупках за кошт уласных сродкаў (захаваны выключэнні ў дачыненні да закупак нафты, электрасувязі, нерухомасці, тавараў па фіксаваных цэнах, тавараў (паслуг), якія патрабуюць аператыўнага рашэння, і іншае).

Устаноўлены асаблівасці для набыцця ў арэнду тэхнікі, пры выкананні работ, аказанні паслуг, з выкарыстаннем тэхнікі (аўтамабілі грузавыя, аўтамабілі спецыяльнага прызначэння, прычэпы і паўпрычэпы, машыны сельскай і лясной гаспадаркі, трактары гусенічныя, бульдозеры, экскаватары па асобных кодах АКРБ).

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.