Савет міністраў пастановай №9 ад 12 студзеня вызначыў комплекс мер па падрыхтоўцы да пасяўной. Дакумент сёння апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Пастаўлена задача нарыхтаваць на адну ўмоўную галаву жывёлы кармы ў аб’ёме не менш за 38 цэнтнераў кармавых адзінак.
Прадугледжваецца набыць 1,1 млн т мінеральных угнаенняў, у тым ліку 464,1 тыс. т азотных, 118,8 тыс. т фосфарных і 526,1 тыс. т калійных, а таксама 117 тыс. т азотна-фосфарна-калійных угнаенняў. Таксама будзе набыта 710 тыс. т дызельнага паліва, 58 тыс. т бензіну і 28,7 тыс. т маторных алеяў і змазак.
Тэхніка павінна быць гатовая да правядзення вясновых палявых работ да 26 сакавіка, да нарыхтоўкі травяных кармоў — да 13 мая, да ўборкі збожжавых — да 8 ліпеня.
У гэтым годзе таксама плануецца закласці пладова-ягадныя насаджэнні на плошчы 1000 га.
Паводле інфармацыі Мінфіна, у бюджэты абласцей будзе перададзена 946,3 млн рублёў субвенцый на закупку тэхнікі, абсталявання, ГСМ, мінеральных угнаенняў і вапнавых матэрыялаў. Акрамя таго, 857,1 млн рублёў будзе выдзелена на закупку ГСМ, угнаенняў і тэхнікі за кошт уласных сродкаў арганізацый і мясцовых бюджэтаў.
