Колькасць спроб парушэння мяжы Польшчы мігрантамі з боку Беларусі скарацілася на 96%. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні канцылярыі прэм’ер-міністра краіны.
У ім гаворыцца, што ў першым квартале 2022 года было зарэгістравана 3306 спроб парушэння мяжы. У студзені-сакавіку 2026 года іх колькасць склала ўсяго 158.
“Рашучая палітыка ўрада, рэкордныя інвестыцыі ў забеспячэнне бяспекі межаў і работа супрацоўнікаў Памежнай аховы прывялі да скарачэння колькасці мігрантаў на мяжы з Беларуссю амаль на 96%”, – заявілі ў канцылярыі.
Скарачэнне колькасці спроб там таксама звязалі з прыпыненнем права падачы хадайніцтваў аб прадастаўленні прытулку на мяжы з Беларуссю, якім, на думку польскага боку, злоўжывалі мігранты.
“Міграцыя пад кантролем, але не губляем пільнасці. І далей паслядоўна інвестуем у абарону мяжы з Беларуссю”, – канстатавалі ў канцылярыі.
Трэба адзначыць, што ў апошнія дні на мяжы Беларусі з Літвой і Латвіяй пачасціліся спробы парушэнняў з боку мігрантаў. Пры гэтым польскія памежнікі не фіксуюць іх актыўнасці на сваіх рубяжах. Так, у нядзелю літоўская і латвійская памежныя службы паведамілі пра 99 спроб пераходу мяжы, учора іх было 11 у Літве і 27 у Латвіі.
