Урад Калумбіі прыняў рашэнне ўсыпіць 80 асобін з ліку бегемотаў, якія рассяліліся ў краіне дзякуючы наркабарону Пабла Эскабару.
Пабла Эскабар у мінулым стагоддзі арганізаваў на сваёй віле заапарк, у які былі завезены бегемоты. Пасля разгрома яго наркаімперыі жывёлы апынуліся на волі. Яны засялілі прыдатныя для іх раёны ў Калумбіі. Усяго цяпер у краіне жыве каля 200 бегемотаў. Некалькі гадоў таму іх прызналі небяспечным інвазіўным відам.
Міністр навакольнага асяроддзя краіны Ірэн Велес заявіла, што калі не кантраляваць колькасць бегемотаў, іх папуляцыя можа дасягнуць 1000 асобін праз дзесяць гадоў. Аднак ужо цяпер яны ўяўляюць небяспеку для рачных чарапах і ламантынаў, паведамляе Reuters.
Праграма калумбійскага ўрада таксама ўключае адлоў і перамяшчэнне жывёл у заапаркі. Былі праведзены перамовы з шэрагам урадаў пра магчымую перадачу некаторых жывёл. Аднак калумбійскія бегемоты з-за блізкароднаснага скрыжавання маюць генетычныя дэфекты, што зніжае цікавасць да іх з боку заапаркаў.
