Імпарт малочнай прадукцыі ў Расію ў першым паўгоддзі вырас на 9,94% да 406 млн літраў, паведамляе “Коммерсантъ” са спасылкай на падлікі ЦРПТ (аператар «Честного знака»). За той жа перыяд унутры краіны выраблена каля 5,86 млрд літраў, што на 2,26% больш год да года.
Асноўны ўклад у рост імпарту ў першым паўгоддзі ўнеслі пастаўкі з Беларусі, у той час як імпарт малака з іншых краін скарачаўся.
Паводле ацэнкі Асацыяцыі кампаній рознічнага гандлю РФ, доля беларускай прадукцыі ў РФ складае каля 7%. Адзначаецца, што асабліва прыкметна сёлета выраслі пастаўкі з Беларусі марожанага.
У панядзелак міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Юрый Горлаў заяўляў, што разлічвае на рост экспарту прадукцыі АПК да 11 млрд долараў па выніках гэтага года.
