У Вісле каля варшаўскага пешаходнага моста «ўсплыў» вадалаз. Распыталі яго аўтара пра новы твор

Культура
Фота: reform.news

Каля пешаходнага моста ў Варшаве заўважылі характэрную стрытартаўскую «інтэрвенцыю» беларускага мастака Міхася Мішука. Даволі вялікі вадалаз у яркім памаранчавым скафандры быў пагружаны ў ваду па плечы.

У Вісле каля варшаўскага пешаходнага моста «ўсплыў» вадалаз. Распыталі яго аўтара пра новы твор
Фота прадастаўлена Міхасём Мішуком.

Распыталі мастака пра новую інтэрвенцыю.

У Вісле каля варшаўскага пешаходнага моста «ўсплыў» вадалаз. Распыталі яго аўтара пра новы твор
Фота: reform.news

«Гэтага вадалаза я зрабіў яшчэ ў мінулым годзе, не памятаю ўжо для чаго, магчыма для «Варушняка», – расказаў Reform.news Міхаcь Мішук. – Ён зборна-разборны. Летаcь ён стаяў на зямлі, але сёлета вырашыў усталяваць яго на вадзе, што лагічна…

Спачатку сабраў яго на возеры, а пасля вырашыў перанесці ў Віслу. Я ўвосень з’язджаю з Варшавы, таму паціху пазбаўляюся ад грувасткіх рэчаў.

У Вісле каля варшаўскага пешаходнага моста «ўсплыў» вадалаз. Распыталі яго аўтара пра новы твор
Фота прадастаўлена Міхасём Мішуком.

Я яго не адзін ставіў, а са знаёмымі хлопцамі: яны ўсё гэта здымалі для фільма, але гэта не дакладна, таму што гэтага фільма, можа, і не будзе. Затое цудоўна павесяліліся: ставілі ўвечары, калі ўжо сцямнела. Ніхто нічога б не ўбачыў, але хлопцам для здымкі патрэбна было святло, і яны сваімі прыборамі падсвяцілі маё хуліганства.

У Вісле каля варшаўскага пешаходнага моста «ўсплыў» вадалаз. Распыталі яго аўтара пра новы твор
Фота прадастаўлена Міхасём Мішуком.

І на набярэжнай сабралася куча людзей, добра, хоць паліцыі не было. Але я хутка ўсё зрабіў, абышлося без надзвычайных здарэнняў. Не ведаю, колькі ён там прастаіць, калі камунальныя службы не прыбяруць, можа, і да вясновай паводкі», – мяркуе мастак.

У Вісле каля варшаўскага пешаходнага моста «ўсплыў» вадалаз. Распыталі яго аўтара пра новы твор
Фота прадастаўлена Міхасём Мішуком.

Вадалазы Міхася Мішука – ужо культавыя для Варшавы аб’екты, хоць клеіць ён іх у розных гарадах свету. Прыдумаў гэтых вадалазаў мастак у Мінску, яшчэ ў 2013 годзе. Гэта ўмоўны вобраз яго самога – адзінокага чалавека ў футляры, што плыве па горадзе ў ахоўным касцюме.

У маі Міхась Мішук зладзіў персанальную «паралельную праграму» на Венецыянскім біенале, прыклеіўшы ў горадзе свае фірмовыя выявы вадалазаў.

Чытаць інтэрв’ю з Міхасём Мішуком можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.