Польскае ўпраўленне сацыяльнага страхавання (ZUS) апублікавала звесткі пра застрахаваных замежнікаў па стане на канец снежня 2025 года. Колькасць беларусаў працягвае расці.
У польскай сістэме сацыяльнага страхавання на канец снежня значыліся 138 730 грамадзян Беларусі. У параўнанні з лістападам колькасць нашых суайчыннікаў скарацілася на 1002 чалавекі. У восеньскія месяцы адзначаўся рост колькасці беларусаў, зарэгістраваных у ZUS.
Усяго ж у ZUS на канец снежня было зарэгістравана 1,289 млн замежнікаў. Агульная колькасць застрахаваных замежнікаў скарацілася ў параўнанні з кастрычнікам на 6 тыс. чалавек.
Найбольш шматлікай групай замежнікаў, якія працуюць у Польшчы, застаюцца грамадзяне Украіны. У ZUS было зарэгістравана амаль 857 тыс. чалавек (-5 тыс. да лістапада). Беларусы знаходзяцца на другім месцы. Трэцяе — у грамадзян Грузіі — амаль 26 тыс. чалавек.
