У МЗС Сірыі прынялі пасла Беларусі

Навіны
Фото: sana.sy

Дырэктар дэпартамента афра-азіяцкіх і акіянійскіх спраў Міністэрства замежных спраў і па справах экспатрыянтаў Аххад ас-Салібі сустрэўся з паслом Беларусі ў Дамаску Юрыем Слукам, паведамляе сірыйскае агенцтва Sana.

“Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі шляхі ўмацавання двухбаковых адносін паміж дзвюма краінамі пасля аднаўлення працы пасольства Беларусі ў Дамаску”, – гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, рэжым Башара Асада ў Сірыі, які цесна супрацоўнічаў з рэжымам у Мінску, быў зрынуты ў снежні 2024 года. Экс-прэзідэнт уцёк у Расію. Цяпер у Сірыі дзейнічае пераходны ўрад на чале з Ахмедам аль-Шараа.

23 студзеня 2025 года па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі кіраўнік МЗС Беларусі Максім Рыжанкоў адправіўся ў Дамаск і сустрэўся з кіраўніком новай адміністрацыі Сірыі Ахмедам аль-Шараа і кіраўніком Службы агульнай разведкі Анасам Хаттабам.

У МЗС Сірыі прынялі пасла Беларусі У МЗС Сірыі прынялі пасла Беларусі У МЗС Сірыі прынялі пасла Беларусі У МЗС Сірыі прынялі пасла Беларусі У МЗС Сірыі прынялі пасла Беларусі

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.