ДАІ Мінска папярэдзіла аб абмежаванні руху на ўчастку вуліцы Акадэміка Карскага з-за прарыву трубаправода.
Як паведамілі ў ДАІ, рух абмежаваны на ўчастку ад скрыжавання з вуліцай Школьнай да скрыжавання з вуліцай Маршала Лосіка. На месцы працуюць супрацоўнікі ДАІ.
Раней «Мінскэнерга» праінфармавала аб аварыі на цепламагiстралі, з-за якой у пяці раёнах сталіцы адзначаецца зніжэнне тэмпературы цепланосьбіта.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
