У Мінабароны Германіі заявілі, што вайскоўцы пакінулі Грэнландыю ў планавым парадку

Навіны
Фото: unsplash.com

У Міністэрстве абароны Германіі заявілі, што знаходжанне вайскоўцаў бундэсвера ў Грэнландыі завяршылася ў планавым парадку і не мела экстранага характару, піша Bild.

Паводле інфармацыі ведамства, візіт нямецкага кантынгенту на востраў быў першапачаткова запланаваны на 15–17 студзеня. Разглядалася магчымасць падаўжэння паездкі да 18 студзеня, аднак ад гэтых планаў адмовіліся з-за неспрыяльных пагодных умоў у рэгіёне.

У Бундэсверы візіт у Грэнландыю ацанілі станоўча. Падпалкоўнік Мелеўчык, каментуючы вынікі місіі з аэрапорта Нуук, адзначыў, што ўзаемадзеянне з дацкімі вайскоўцамі праходзіла «максімальна канструктыўна».

На дадзены момант вайскоўцы ўжо селі ў самалёт, які павінен даставіць іх з Грэнландыі ў Германію, піша выданне.

Нагадаем, сёння Bild паведаміў, што нямецкіх афіцэраў і салдат зафіксавалі падчас пасадкі на рэйс авіякампаніі Icelandair. Першапачаткова сцвярджалася, што група з 15 вайскоўцаў Бундэсвера завяршыла місію раней запланаванага тэрміну.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны