У лесе Лепельскага раёна знойдзена цела жанчыны

Навіны
Иллюстративное фото: ГУВД Мингорисполкома

У лясным масіве Лепельскага раёна Віцебскай вобласці 17 красавіка было выяўлена цела жанчыны. Прыблізны ўзрост — ад 18 да 40 гадоў, рост каля 170 сантыметраў. Паводле ацэнкі следства, смерць наступіла ў цягам гэтага года.

На месцы працавалі супрацоўнікі органаў унутраных спраў, следчыя і эксперты. Для ўстанаўлення дакладнай прычыны смерці прызначана судова-медыцынская экспертыза.

МУС просіць грамадзян, якія валодаюць звесткамі пра абставіны гібелі, а таксама тых, чые сваякі або знаёмыя, якія падпадаюць пад апісанне, зніклі без вестак у пазначаны перыяд, паведаміць пра гэта па тэлефонах: +375-29-715-06-02, +375-29-713-27-60 або 102. У ведамстве заяўляюць, што канфідэнцыяльнасць гарантуецца.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.