У «Фаўне горада» абверглі перапоўненасць вальераў з-за падатку на сабак

Галоўнае
Одна из собак в пункте временного содержания животных "Фауна города". Фото: Facebook-страница "Гурского - НЕ ПРИЮТ"

Кіраўніцтва мінскага пункта часовага ўтрымання жывёл «Фаўна горада» абвергла інфармацыю аб перапоўненасці вальераў у сувязі з увядзеннем абавязковага падатку на сабак, піша «Мінск-Навіны». Паводле слоў дырэктаркі Анастасіі Вараб’ёвай, на сёння тут утрымліваюцца 74 сабакі і 73 каты пры наяўнасці 240 месцаў, вальеры запоўненыя на 61%. Яна таксама запэўніла, што ні адзін уладальнік не здаў жывёлу з-за нежадання плаціць падатак.

“Да нас трапляюць па розных прычынах. Адных падапечных адлоўліваем, іншых — прыводзяць гаспадары. Заўсёды цікавімся, чаму ўладальнік вырашыў так зрабіць. Адна з самых частых прычын адмовы — алергія. Таксама бываюць выпадкі, калі гаспадар памёр, а сваякі не могуць забраць жывёлу да сябе. Адзначу, з-за падатку на валоданне сабакам да нас гадаванцаў не прыносілі”, — заявіла дырэктарка.

Раней валанцёры паведамлялі пра крытычную сітуацыю ў пункце часовага ўтрымання жывёл на вуліцы Гурскага. Паводле іх даных, тыднем раней усе вальеры былі занятыя, сабакі знаходзіліся па дзве-тры ў адным памяшканні. Валанцёры прасілі мінчан забраць сабаку дадому або на ператрымку.

У сетцы гучала меркаванне, што гэта звязана з будучым увядзеннем з 1 ліпеня 2026 года абавязковай рэгістрацыі і падатку на сабак. Учора валанцёры паведамілі, што за выхадныя ім удалося разгрузіць вальеры і вызваліць месцы прынамсі на адзін-два тыдні.

Для ахвотных выбраць сабе гадаванца наведванні адкрытыя штодня з 14:00 да 18:30 па адрасе вуліца Гурскага, 42, Мінск. Пры сабе неабходна мець пашпарт.

З 1 ліпеня 2026 года ў Беларусі ўводзіцца абавязковая рэгістрацыя катоў і сабак. Падатак за валоданне сабакам складзе 14 рублёў за квартал, за сабаку патэнцыйна небяспечнай пароды — 67 рублёў. За адсутнасць рэгістрацыі пагражае штраф ад 45 да 675 рублёў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.