З 17 па 19 красавіка ў Беластоку праходзіў кніжны кірмаш. Дзякуючы зацікаўленню з боку беларускіх незалежных выдаўцоў, якія працуюць у эміграцыі, і ініцыятыве Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку ў рамках кніжнага кірмашу аднавіўся «Салон незалежных беларускіх выдаўцоў».

Кірмаш для беларускіх выдаўцоў прайшоў вельмі паспяхова.




«Наш стэнд наведалі сотні чытачоў, якія набылі сотні кніг. Мы правялі дзясяткі размоваў. Нарадзілася новыя ідэі на будучыню. Будзем імкнуцца іх рэалізаваць», – паведаміў у сацсетках выдавец Kamunikat.org Яраслаў Іванюк.
У працы кніжнага кірмашу ў Беластоку ўзялі удзел каля 15 беларускіх выдавецтваў і выдавецкіх ініцыятываў, якія працуюць за мяжой, таксама прайшлі аўтограф-сесіі цэлага шэрагу беларускіх аўтараў.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
