Міністэрства аховы здароўя Беларусі паведаміла, што сёння з Барысаўскай цэнтральнай раённай бальніцы было выпісана апошняе дзіця, шпіталізаванае 2 чэрвеня з сімптомамі вострай кішачнай інфекцыі.
“На сённяшні дзень усе дзеці знаходзяцца дома пад амбулаторным назіраннем. Стан здавальняючы”, — паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Усяго ў бальніцу звярнуліся 30 дзяцей, выхаванцы 11 дашкольных устаноў Барысава.
27 з іх былі шпіталізаваныя. Трое дзяцей былі забяспечаны лячэннем дома. Іх бацькі адмовіліся ад шпіталізацыі.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!