Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп збіраецца арганізаваць порт для беспілотнікаў на даху бальнай залы, якую цяпер прыбудоўваюць да Белага дома.
«Порт дронаў у бальнай зале Белага дома, магчыма, стане самым сучасным у свеце! Ён будзе забяспечваць бяспеку сталіцы нашай краіны, Вашынгтона, на доўгія гады наперад», — напісаў ён у сетцы Truth Social.
«Са з’яўленнем высокатэхналагічнай і магутнай сучаснай зброі мы больш не можам абараняць Вашынгтон толькі вінтоўкамі і пісталетамі», — дадаў ён.
Пост Трампа з’яўляецца часткай яго судовай барацьбы за бальную залу. Ён у тым ліку змяшчае папрокі ў адрас суддзі Рычарда Леона, які ў сакавіку распарадзіўся прыпыніць будаўніцтва надземнай часткі будынка. Аднак дзеянне распараджэння было прыпынена да разгляду справы апеляцыйным судом. Пазоў быў пададзены Нацыянальным фондам захавання гістарычных помнікаў, які дамагаецца спынення будаўніцтва, сцвярджаючы, што праект пачаўся без належных дазволаў і ўзгадненняў з Кангрэсам.