Трамп даручыў адкласці ўдары па іранскай энергетыцы на 5 дзён

Галоўнае
Official White House Photo by Daniel Torok

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што даручыў адкласці ўдары па іранскай энергетыцы на пяць дзён. Паводле яго слоў, адбыліся перамовы з Тэгеранам, якія былі добрымі і прадуктыўнымі.

“З задавальненнем паведамляю, што Злучаныя Штаты Амерыкі і Іран на працягу апошніх двух дзён правялі вельмі добрыя і прадуктыўныя перамовы адносна поўнага і ўсебаковага ўрэгулявання нашых ваенных дзеянняў на Блізкім Усходзе.

Зыходзячы з характару і тону гэтых глыбокіх, падрабязных і канструктыўных перамоў, якія будуць працягвацца на працягу тыдня, я даручыў Міністэрству вайны адкласці любыя ваенныя ўдары па іранскіх электрастанцыях і энергетычнай інфраструктуры на пяць дзён, пры ўмове паспяховага завяршэння бягучых сустрэч і абмеркаванняў”, — напісаў Трамп у сетцы Truth Social.

Нагадаем, у суботу прэзідэнт ЗША вылучыў Ірану ультыматум, запатрабаваўшы поўнага адкрыцця Армузскага праліва, інакш амерыканскія вайскоўцы знішчаць энергетычную інфраструктуру краіны. Тэрмін ультыматуму павінен быў скончыцца сёння ўначы. Іран адказаў, што ў выпадку нанясення такога ўдару адкажа атакай па энергетычных аб’ектах ЗША ў рэгіёне Блізкага Усходу.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.