Саўмін і Нацбанк Беларусі сумеснай пастановай №97/6 ад 27 лютага вызначылі банкі, у якіх новы міністр фінансаў Уладзіслаў Татарыновіч будзе прадстаўляць інтарэсы дзяржавы.
Уладзіслаў Татарыновіч будзе прадстаўніком дзяржавы ў органах кіравання “Банка развіцця” і “Белаграпрамбанка”.
Таксама новы міністр працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч будзе прадстаўніком дзяржавы ў органах кіравання “Белзнешэканамбанка”.
Дакумент сёння апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўступіў у сілу з дня прыняцця.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
