Падчас нясення службы інспектары ДПС аддзялення ДАІ Кобрынскага РАУС спынілі аўтамабіль УАЗ, у багажніку якога выявілі тушу казулі. За рулём знаходзіўся 56-гадовы мясцовы жыхар, які перавозіў яе без якіх-небудзь дазвольных дакументаў. Таксама мужчына не змог пацвердзіць законнасць здабычы жывёлы.
Кіроўцу і яго груз перадалі супрацоўнікам Следчага камітэта і Брэсцкай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету. У дачыненні да фігуранта ўзбуджана крымінальная справа за незаконныя перамяшчэнне, транспарціроўку або раздзелку дзікіх жывёл. Нанесеная шкода складае больш за 5 тысяч рублёў. Праводзіцца расследаванне, паведамляе @NA_STRAGE.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
Апошнія навіны
Наўседа заявіў пра «жорсткую рыторыку» ЗША ў адказ на апошні інцыдэнт з метэазондамі з Беларусі 17:03
У Літве прапануюць абмежаваць права голасу грамадзян Беларусі і Расіі на муніцыпальных выбарах 15:31
Беларуская выдавецкая ініцыятыва «Nadia» выдала калектыўны зборнік трох «сцяганосцаў сюррэалізму» 12:51
