Стала вядома праграма пятай Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету, якая адбудзецца 1–2 мая 2026 года ў Варшаве. Удзельнікі з розных краін сустрэнуцца афлайн і анлайн, каб абмеркаваць актуальныя праблемы дыяспары, падзяліцца досведам і ўмацаваць супрацоўніцтва беларускіх дыяспар па ўсім свеце.
Канферэнцыю адкрые Святлана Ціханоўская. У праграме першага дня — круглы стол пра самаідэнтыфікацыю беларусаў замежжа, прэзентацыя даследавання пра колькасць беларусаў у свеце, пітч-маркет паспяховых дыяспарных праектаў, дыскусія пра супрацоўніцтва дыяспар з донарамі, а таксама дэбаты прадстаўнікоў Каардынацыйнай рады на тэму яе ролі для беларусаў за мяжой.
Другі дзень прысвечаны практычнай працы: дыскусійная панэль пра палітычную адвокацыю, прэзентацыя праекта па мэпінгу праблем беларусаў замежжа, праца ў групах па выпрацоўцы сумесных рашэнняў, прэзентацыя вынікаў і ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання. Завершыць канферэнцыю заключнае слова Святланы Ціханоўскай.
Мерапрыемства публічнае, будзе весціся фота- і відэаздымка, адзначылі ў Офісе Ціханоўскай. Для ўдзелу неабходна рэгістрацыя.
1 мая
- 09:15 — Рэгістрацыя, прывітальная кава, азнаямленне з выбарчымі спісамі ў Каардынацыйную раду
- 10:00 — Уступнае слова Святланы Ціханоўскай, адкрыццё канферэнцыі
- 10:05 — Прывітальнае слова ад дыяспаральнай супольнасці
10:15 — Арганізацыйнае прывітанне мадэратараў, знаёмства - 10:30 — Круглы стол «Хто мы: беларусы замежжа, беларусы свету, дыяспара, нацыянальная меншасць?»
- 11:30 — Прэзентацыя даследавання «Падлік беларусаў і беларусак свету»
- 12:00 — Кава-паўза
- 12:30 — Пітч-маркет — самапрэзентацыі паспяховых кейсаў дыяспар (частка 1)
- 13:30 — Абед
- 14:30 — Пітч-маркет — самапрэзентацыі паспяховых кейсаў дыяспар (частка 2)
- 15:30 — «Што (не) працуе: як дыяспарам супрацоўнічаць з донарамі?»
- 16:30 — Кава-паўза
- 17:00 — Дэбаты прадстаўнікоў Каардынацыйнай рады: «Навошта Каардынацыйная рада беларусам замежжа?»
- 18:30 — Падвядзенне вынікаў першага дня.
2 мая
- 09:15 — Рэгістрацыя, прывітальная кава
- 10:00 — Арганізацыйнае прывітанне мадэратараў
- 10:10 — Дыскусійная панэль «Палітычная адвокацыя: выклікі і магчымасці»
- 11:00 — Прэзентацыя праекта «Мэпінг праблем беларусаў замежжа»
- 11:30 — Падзел на групы для далейшай працы
- 11:40 — Кава-паўза
- 12:10 — Праца ў групах «Сумесныя рашэнні для падтрымкі беларусаў замежжа»
- 14:00 — Кава-паўза
- 15:00 — Прэзентацыя вынікаў працы груп
- 16:00 — Урачыстая цырымонія ўзнагароджання
- 16:20 — Падвядзенне вынікаў канферэнцыі
- 16:40 — Заключнае слова Святланы Ціханоўскай.
