Сярод “памілаваных” — грамадзянка Літвы Марыя Батальёнак

Навіны
Мария Батальонок. Источник фото: spring96.org

Сярод 123 чалавек, “памілаваных” Аляксандрам Лукашэнкам, — палітзняволеная грамадзянка Літвы Марыя Батальёнак, паведамляе тэлеграм-канал “Ружовыя Хусткі”.

Марыя Батальёнак была змешчана пад варту па крымінальнай справе паводле арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім). КДБ лічыў Марыю датычнай да праекта “Гарадскі агарод Маріс Мар”, які прызналі “экстрэмісцкім фармаваннем”.

У Марыі ёсць маленькае дзіця на грудным гадаванні. У кастрычніку 2025 года адбыўся суд, на якім Марыю прысудзілі да 4 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, а таксама штрафу ў 29 тысяч рублёў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны