Сям’я Маргарыты Ляўчук атрымала адмову ў крэдыце на жыллё ў Кіеве з-за яе беларускага пашпарта

Галоўнае
Фото: Instagram

Беларуская оперная спявачка Маргарыта Ляўчук, якая жыве ва Украіне, расказала пра адмову ў іпатэчным крэдыце ў Кіеве. Прычынай, паводле яе слоў, стала беларускае грамадзянства — нягледзячы на тое, што яе муж з’яўляецца ўкраінскім вайскоўцам, ветэранам вайны, які ваюе пяты год і атрымаў цяжкае раненне.

«Нам не далі крэдыт на жыллё ў Кіеве, хоць мой муж — украінскі вайсковец, ветэран вайны, які ваюе пяты год і быў цяжка паранены. А не далі, таму што жонка яго, гэта значыць я, — беларуска з беларускім пашпартам. І по**р, якая ты беларуска і што ты зрабіла для Украіны і для таго, каб Беларусь была свабоднай ад рэжыму Лукашэнкі»,напісала спявачка ў Threads.

«Крыўдна, мякка кажучы. І больш за ўсё крыўдна за мужа, які жыццё за сваю краіну гатовы аддаць і шмат ужо разоў ледзь не аддаў, а яму тыя, хто ні разу ў акопах не сядзеў, адмаўляюць у тым, што яго сям’і больш за ўсё цяпер патрэбна — у сваім куце. Ганьба і сорам. Калі ж украінцы зразумеюць, што беларусы — гэта не Лукашэнка, асабліва тыя беларусы, хто, як і ўкраінцы цяпер, жывуць ва Украіне падчас вайны і ваююць на баку Украіны?!» — дадала яна.

Нагадаем, з 2023 года Леўчук жыве ва Украіне. У ліпені 2024 года Маргарыта і ўкраінскі вайсковец Руслан Карнійка ажаніліся ў Харкаве. На пачатку гэтага года Ляўчук атрымала права на пастаяннае месца жыхарства ва Украіне.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.