Сіноптыкі папярэдзілі пра яшчэ адну ноч з «аранжавым» марозам

Галоўнае
Иллюстративное фото: Reform.by

Сіноптыкі распаўсюдзілі папярэджанне з аранжавым узроўнем небяспекі.

“У начныя і ранішнія гадзіны 4 лютага (серада) па ўсходзе ў многіх раёнах мінімальная тэмпература паветра складзе -25… -29°С”, — гаворыцца ў паведамленні.

Заўтра надвор’е ў Беларусі будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфармаваная ў арктычнай паветранай масе, толькі днём па паўднёвым захадзе краіны адаб’ецца ўплыў франтальнага раздзелу. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Пераважна без ападкаў, толькі днём па паўднёвым захадзе кароткачасовы снег. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. У асобных раёнах галалёд, на дарогах галалёдзіца. Максімальная тэмпература днём -10… -16°С, па паўднёвым захадзе -7… -9°С.

5 лютага начныя маразы пачнуць аслабляцца. Тэмпература паветра ноччу ад -7°С па паўднёвым захадзе да -26°С па паўночным усходзе; днём -4… -11°С, па паўночным усходзе да -14°С, у заходніх раёнах 0… -3°С.

6 лютага начныя тэмпературы стануць яшчэ больш камфортнымі. Тэмпература паветра ноччу ад -1°С па паўднёвым захадзе да -15°С па паўночным усходзе, днём -3… -10°С, у заходніх і паўднёвых раёнах -2… +2°С.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны