Сіноптыкі паабяцалі беларусам бурную суботу

Галоўнае
Фото: Reform.by

Аранжавы ўзровень небяспекі надвор’я абвешчаны на суботу. 6 чэрвеня чакаюцца навальніцы, ліўні і шквалісты вецер.

“6 чэрвеня (субота) у многіх раёнах чакаюцца навальніцы, пры навальніцах месцамі — моцныя ліўні, удзень у асобных раёнах шквалістае ўзмацненне ветру з парывамі 15–20 м/с. У Мінску раніцай і ўдзень 6 чэрвеня (субота) па горадзе чакаецца навальніца, пры навальніцы месцамі па горадзе моцныя ліўні”, — гаворыцца ў папярэджанні.

Заўтра надвор’е ў Беларусі будзе вызначаць маларухомы атмасферны фронт. Чакаецца пераважна воблачнае надвор’е. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +10… +16°С, максімальная ўдзень +18… +24°С, па ўсходзе да +28°С.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.