Шматдзетная маці здзейсніла парасуіцыд на вачах у дзяцей. Іх забралі з сям’і

У Магілёўскай вобласці шматдзетная маці падчас канфлікту з дзецьмі здзейсніла парасуіцыд. Пасля праверкі пракурора пецярых дзяцей забралі з сям’і, паведамляе пракуратура Магілёўскай вобласці.

У 2024 годзе дзяцей прызналі такімі, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, з-за незабеспячэння іх асноўных жыццёвых патрэбаў і амаральнага ладу жыцця сажыцеля іх маці.

Мужчыну накіравалі ў ЛПП, а маці пачала ўжываць алкаголь. Жанчына нідзе не працавала. Даход сям’і складаў каля 300 рублёў у месяц, чаго не хапала на ўтрыманне дзяцей. Жанчына не звярталася ў цэнтр сацыяльнага абслугоўвання па матэрыяльную дапамогу, не наведвала ўрача-нарколага і не пагашала запазычанасць за жыллёва-камунальныя паслугі.

На глебе ўжывання алкаголю ў маці адбыўся канфлікт з дзецьмі. У іх прысутнасці яна здзейсніла парасуіцыд.

Па прадпісанні пракурора Магілёўскага раёна камісія па справах непаўналетніх забрала пецярых дзяцей з сям’і.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны