Прадзюсарская ініцыятыва INEXKULT вязе па гарадах Польшчы тры знакавыя спектаклі: «Радзіва Прудок», «Шэпт» і «Па што ідзеш, воўча?».
Паказы пройдуць на лепшых тэатральных сцэнах Польшчы — у Варшаве, Кракаве, Уроцлаве, Познані і Гданьску і будуць суправаджацца польскімі субтытрамі.
«Па што ідзеш, воўча?» пакажуць у чэрвень і лістападзе ў Кракаве і Уроцлаве. Гэта гісторыя пра тое, як за адно стагоддзе можна змяніць некалькі дзяржаў, фізічна не пакідаючы роднага Палесся. Пастаноўка пра карані, якія трымаюць нас, нават калі зямля сыходзіць з-пад ног. У ролях – Яўгенія Кульбачная, Вольга Грыгараш, Святлана Зелянкоўская, Моніка Давідзюк.
«Радзіва Прудок», які пройдзе ў верасні ў Познані, Варшаве і Гданьску, распавядае гісторыю пра мінскага дворніка, які кідае сталіцу дзеля хаты ў глухой палескай вёсцы. На сцэне — Святлана Анікей, Міхаіл Зуй, Зміцер Есяневіч.
«Шэпт» будзе паказаны ў студзені 2027-га ў Варшаве і Познані. У аснове гэтай пастаноўкі – кніга Сяргея Лескеця і знікаючая магія беларускага знахарства. Гэта меланхалічнае, але неверагодна цёплае пагружэнне ў свет вясковых замоў і рытуалаў, якія сыходзяць разам з апошнімі вясковымі бабулямі. На сцэне — Святлана Анікей, Міхаіл Зуй, Дзмітрый Л.
Квіткі можна набыць тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram